Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лічба расце з кожным годам. Колькі тон пелетаў выкарыстана на ўнутраным рынку Беларусі за 2025-ы?

13/01/2026 12:01
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2025 годзе ўнутраны рынак спажыў 52 тыс. т пелетаў і з кожным годам гэта лічба толькі расце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

У 2025 годзе ў лясной галіне перавялі на спажыванне пелетаў каля 170 адзінак абсталявання. На пачатак 2026 года на паліўных гранулах у сістэме Мінлясгаса працуе ўжо больш за 800 адзінак абсталявання.

У цэлым у краіне прагназуецца значны рост спажывання пелетаў. Цяпер ідзе рэканструкцыя адразу трох энергакрыніц "Белэнерга" з устаноўкай новых катлоў на паліўных гранулах. Гэта дасць магчымасць істотна павялічыць аб'ём спажывання пелетаў, адзначылі ў ведамстве.-0-