Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова ствараць сумесныя прадпрыемствы з Мурманскай вобласцю

02/03/2026 14:03

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова не толькі гандляваць з Мурманскай вобласцю, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з Мурманскай вобласцю гатовы працаваць так, як гатова да гэтага Мурманская вобласць. Мы вас не лічым далёкім арктычным рэгіёнам, хоць ён арктычны, але не далёкі для нас. Мы гатовы з вамі будаваць адносіны не толькі на аснове паставак нашай прадукцыі ў ваш край, але і гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы, каб атрымліваць выгаду ўсім нам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра супрацоўніцтва з Мурманскай вобласцю, назваў такія напрамкі, як пасажырская і спецыяльная тэхніка, прадукты харчавання, сельская гаспадарка, ліфты. "Мы гатовы па ўсіх гэтых напрамках з вамі супрацоўнічаць. Тым больш вельмі інтэнсіўна працуем над тым, каб адысці ад усяго імпартнага заходняга - з тых краін, якія ўвялі супраць нас санкцыі. Мы паспяхова гэта практычна зрабілі. Датычыцца перш за ўсё прамысловасці па некаторых камплектуючых, вузлах. У гэтай частцы вы можаце разлічваць на Беларусь", - запэўніў беларускі лідар.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым адзначыў, што заўсёды аддае перавагу прадукцыі ўласнай вытворчасці, а не імпартным таварам. "Імпартнае можа быць недзе ўзроўнем вышэй, але гэта чужое. Калі раптам нешта, гэта трэба за трыдзевяць зямель шукаць, і не ўсё так проста. А тут, у сябе... Беларусь для Расіі не чужая. Гэта сваё. У любы момант мы можам паставіць любую дэталь, якая выйшла са строю ў нашай тэхніцы, можам паставіць патрэбную колькасць прадуктаў харчавання, адзення, калі гэта трэба будзе для вас. Хоць вы паспяхова, я ведаю, вырашаеце любыя праблемы. Вы ведаеце, чым багата Беларусь, чым яна можа дапамагчы рэгіёнам Расіі. Перш за ўсё такім блізкім для нас рэгіёнам, як Ленінградская вобласць, Піцер, і, зразумела, Мурманск", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама запэўніў губернатара Мурманскай вобласці ў тым, што дзверы ў Беларусі заўсёды адкрыты для расійскіх рэгіёнаў. "Па любых напрамках мы гатовы падключыцца і працаваць, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ўпэўнены, што мы з вамі даб'ёмся пэўных вынікаў, калі будзем арыентаваны на інтэнсіўнае супрацоўніцтва паміж вашым рэгіёнам і Беларуссю".

Аб'ёмы тавараабароту Беларусі і Мурманскай вобласці з 2021 года выраслі больш як у два разы і ў апошнія некалькі гадоў знаходзяцца ў межах $250-290 млн. У мінулым годзе экспарт беларускіх тавараў склаў $103,9 млн, або 105 працэнтаў да ўзроўню 2024 года. Беларусь пастаўляла ў Мурманскую вобласць грузавыя аўтамабілі, нафтапрадукты, машыны і механізмы для грунтавых работ, сілікаты, прадукты для кармлення жывёл, металаканструкцыі з чорных металаў і іншыя віды тавараў. Аснову імпарту склалі пераважна фасфаты кальцыю, алюмініевы дрот, неапрацаваны нікель, рафінаваная медзь і медныя сплавы, палявы шпат і іншае.-0-