Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка: Беларусь і Расія ў агульнай Айчыне павінны выбудаваць адносіны яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве

30/04/2025 13:04
Беларусь і Расія ў агульнай Айчыне павінны выбудаваць адносіны яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Вы нашы ідэі ведаеце, мы ведаем расійскія. Гэта адна Айчына, як я гавару, ад Брэста да Уладзівастока, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ну, так здарылася не па нашай волі, што тут дзве дзяржавы ўтварылася. І мы павінны зрабіць усё для таго, каб нашы адносіны ў гэтай Айчыне былі яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. І мы з вамі нямала робім".

"Упэўнены, што нашы дзеці і іншыя пакаленні яшчэ ацэняць тое, што мы тут мучымся, робім. І нам няпроста. І злева, і справа нас бамбяць. І нашы ўсе рашэнні накіраваны на адзінства нашых народаў. Гэта вельмі важна напярэдадні такой светлай даты (80-годдзя Перамогі. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-