Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб дзяржузнагародах

29/12/2023 09:12

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні закона "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам, у прыватнасці, рэалізуюцца паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу ў частцы ўзнагароджання Прэзідэнта Беларусі дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама ініцыявання ўзнагароджвання іншых асоб.

У мэтах павышэння значнасці ўзнагароджання ордэнам Маці ўстанаўліваюцца дадатковыя ўмовы прысуджэння гэтай узнагароды. Так, ордэна Маці могуць быць удастоены жанчыны, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, нарадзілі і (або) належна выхавалі пяць і больш дзяцей - грамадзян Рэспублікі Беларусь, валодаюць высокімі маральнымі якасцямі і адказнасцю ў выхаванні і ўтрыманні дзяцей, клопаце аб іх здароўі, развіцці, навучанні, падрыхтоўцы да грамадска карыснай працы, прывіцці ім культуры і павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі.

Для павышэння аўтарытэту дзейнасці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі законам уводзіцца новая дзяржаўная ўзнагарода - ганаровае званне "Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь".-0-