Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення

03/11/2023 08:11

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ нумар 343, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З улікам існуючай практыкі ўказам прадугледжана надзяленне ўрада паўнамоцтвамі на зацвярджэнне пераліку паслуг, што ўключаюцца ў кошт пуцёўкі, аптымізацыя перыядычнасці прадастаўлення пуцёвак з бюджэтным фінансаваннем і ўдасканаленне парадку накіравання бацькоў на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з дзецьмі.

Прадугледжаны таксама адзіныя падыходы і парадак санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ваеннаслужачых (супрацоўнікаў) і пенсіянераў органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.