Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб заснаванні сцяга МНС

27/09/2024 08:09
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 377 аб заснаванні сцяга Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам таксама зацверджана палажэнне аб сцягу МНС, яго апісанне і выява.

Сцяг Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру шырынёй 100 см і даўжынёй 200 см. Уздоўж верхняга і ніжняга краёў размешчаны палосы сіняга колеру з надпісамі "ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ" (на верхняй паласе), "АДВАГА" і "ГОНАР" (на ніжняй паласе).

У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы МНС. Адваротны бок сцяга ідэнтычны праваму.-0-