Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на развіццё сотавай сувязі

12/08/2025 09:08
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня падпісаў указ нумар 301 "Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент падпісаны ў мэтах развіцця інфраструктуры сетак электрасувязі, укаранення новых тэхналогій, павышэння якасці і даступнасці аказваемых паслуг.

Указ прадугледжвае стварэнне ўмоў для спрашчэння будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў сотавай рухомай электрасувязі, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для забеспячэння іх функцыянавання. Акрамя таго, вызначаюцца асаблівасці прыёмкі такіх аб'ектаў у эксплуатацыю.-0-