Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў закон аб рыэлтарскай дзейнасці

13/05/2025 08:05
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рыэлтарскай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведаміліў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Падрыхтоўка гэтага акта была абумоўлена неабходнасцю комплекснага ўрэгулявання адносін, звязаных з аказаннем рыэлтарскіх паслуг.

Законам ствараецца новы орган самакіравання - Палата рыэлтараў. У яе структуру ўключаюцца агульны сход (сход упаўнаважаных), праўленне, старшыня і рэвізійная камісія.

Ліквідуецца інстытут агентаў па аперацыях з нерухомай маёмасцю. Правам аказання рыэлтарскіх паслуг будуць валодаць толькі рыэлтары, якія з'яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў і маюць пасведчанне аб атэстацыі.

Змяняюцца таксама падыходы да кваліфікацыйных патрабаванняў рыэлтараў, а менавіта, адмяняецца патрабаванне аб наяўнасці профільнай адукацыі. Рыэлтарам зможа стаць грамадзянін з любой вышэйшай адукацыяй, які прайшоў навучальныя курсы ў сферы нерухомай маёмасці і здаў атэстацыйны экзамен.-0-