Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка павіншаваў калектыў "Сельской газеты" са 105-годдзем з дня выхаду першага нумара

15/01/2026 09:01
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў "Сельской газеты" са 105-годдзем з дня выхаду першага нумара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Грунтуючыся на лепшых традыцыях айчыннай журналістыкі, вы ўсебакова і аб'ектыўна расказваеце пра жыццё беларускіх вяскоўцаў, развіццё і дасягненні айчыннага аграпрамысловага комплексу, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што прафесійны, таленавіты калектыў рэдакцыі і далей будзе праслаўляць адданых сваёй справе працаўнікоў хлебнай нівы і прыгажосць роднай зямлі".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам "Сельской газеты" моцнага здароўя, дабрабыту і творчага натхнення.-0-