7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Віншую вас з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Гэта свята людзей, талент, майстэрства і ўнікальныя кампетэнцыі якіх фарміруюць інфармацыйны парадак дня і пазнаваемы ў свеце вобраз суверэннай Беларусі, па-за часам і адлегласцямі напаўняюць наша жыццё сэнсам і радасцю ўзаемадзеяння. Быць заўсёды ў цэнтры падзей, знаходзіць ісціну, адстойваць аб'ектыўнасць і ўменне забяспечваць надзейныя камунікацыі ва ўсіх сферах - нялёгкі шлях, але менавіта ён робіць вашу працу цэннай і значнай для грамадства і дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што традыцыі і вопыт айчыннай журналістыкі ў спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі сувязі і масавых камунікацый адкрываюць шырокі спектр магчымасцей для спажыўцоў інфармацыі і ствараюць якасны нацыянальны кантэнт, які глядзяць, слухаюць і любяць мільёны.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў ветэранам і работнікам радыё, тэлебачання і сувязі моцнага здароўя, дабрабыту, новых ідэй і здзяйсненняў на карысць Радзімы.-0-