Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка павіншаваў замежных калег з Днём Еўразійскага эканамічнага саюза

29/05/2026 10:05

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваў віншаванне членам Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - прэзідэнтам Расіі, Казахстана і Кыргызстана Уладзіміру Пуціну, Касым-Жамарту Такаеву і Садыру Жапараву. Віншаванне таксама накіравана старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжану Сагінтаеву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час сваёй дзейнасці ЕАЭС стаў прыкладам мірнага і стваральнага эканамічнага аб'яднання, удзельнікі якога паважаюць інтарэсы адзін аднаго і выбудоўваюць узаемадзеянне праз дыялог і пошук кампрамісаў. У бягучым годзе мы пачынаем новы этап інтэграцыйнага супрацоўніцтва: пераходзім да практычнай рэалізацыі Дэкларацыі "Еўразійскі эканамічны шлях", якая вызначыла асноўны вектар развіцця ЕАЭС да 2030 года і яго доўгатэрміновую стратэгію на перыяд да 2045 года", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі ўдасца забяспечыць высокі ўзровень дабрабыту народаў саюза, у поўнай меры раскрыўшы яго патэнцыял у якасці самадастатковага макрарэгіёна са статусам тэхналагічнага і інтэлектуальнага лідара.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім здароўя, невычэрпнай энергіі і дасягнення пастаўленых мэт.-0-