Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка праводзіць перагаворы са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам

19/03/2026 11:03
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці праводзіць перагаворы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта ўжо чарговы раўнд беларуска-амерыканскіх кантактаў. Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Джонам Коўлам некалькі разоў. Папярэдні раз гэта было ў сярэдзіне снежня 2025 года.

Адказваючы нядаўна на пытанні журналістаў, Прэзідэнт Беларусі падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі перагаворнага парадку дня. "Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення нармальнай работы пасольства да вызвалення так званых палітзняволеных. Хоць у нас такіх артыкулаў няма, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І эканамічныя пытанні, і санкцыі - усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзём з імі перагаворы па ўсіх пытаннях. Пытанняў шмат".

"Мы вядзём з імі перагаворы. Дастойна. Вывеўшы за дужкі Расію і Кітай (адносіны Беларусі з гэтымі краінамі. - Заўвага БЕЛТА). Гэта не абмяркоўваецца", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-