Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Лукашэнка: у Беларусі ўстановяць поўную забарону на адчужэнне зямель сельгаспрызначэння

03/10/2025 14:10
3 кастрычніка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстановяць поўную забарону на адчужэнне зямель сельгаспрызначэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Салігорскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ніякіх новых зямель са складу сельгасугоддзяў пад будаўніцтва і ўчасткі даваць не будуць, таму што гэта каштоўны рэсурс. Тым больш калі ў малых населеных пунктах ёсць шмат закінутых і невыкарыстоўваемых участкаў. "Каб усё разаралі, непатрэбнае прыбралі", - даручыў ён.

Што датычыцца адчужэння зямель сельгаспрызначэння пад іншыя патрэбы, то Аляксандр Лукашэнка адназначна абазначыў падыход: "Гэта выключана. Гэта адзінкавыя выпадкі пад інвестыцыі якія-небудзь. Лес і сельгасугоддзі. У будучым годзе будзе поўная забарона на адчужэнне зямель сельгаспрызначэння. Адчужаць землі сельгаспрызначэння - ні ў якім выпадку".-0-