Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная – Навіны

Лукашэнка выказаўся аб рэаліях 35-гадовай гісторыі СНД

09/10/2026 10:10

9 кастрычніка, Аваза /БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Туркменістане выказаўся аб рэаліях 35-гадовай гісторыі Садружнасці, якая першапачаткова стваралася ў складаных умовах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азіраючыся ў мінулае, успамінаеш, у якіх складаных умовах стваралася наша Садружнасць. Пасля развалу Савецкага Саюза знешнія сілы, не ўтойваючы, імкнуліся маніпуляваць маладымі дзяржавамі. На жаль, такая палітыка прадаўжаецца і цяпер. Нашу арганізацыю ўсяляк шальмавалі, называючы "геапалітычным фантомам" і "міфам". Ёй прарочылі ледзь ці не пару месяцаў жыцця, нават у думках не дапускаючы магчымасці інтэграцыі нашых рэспублік, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У гэтым месцы хацелася б сказаць, што апаненты стратэгічна пралічыліся. Рэальнасць на самай справе больш складаная".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што некалькі краін сапраўды скарысталіся Садружнасцю як інструментам для больш-менш цывілізаванага "разводу".

У красавіку 2027 года з СНД дэ-юрэ выходзіць Малдова. "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае. Прычым яно само гэта разумее і спрабуе захаваць удзел у Дагаворы аб зоне свабоднага гандлю", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён заклікаў кіраўніцтва Малдовы захаваць магчымасць для простых грамадзян гэтай краіны не разрываць каналы ўзаемадзеяння хаця б на першапачатковым этапе. "Прасцей кажучы, навошта губляць тое, што маем", - адзначыў ён.

"Гісторыя заўсёды паўтараецца. У нас ужо ёсць вопыт выхаду Грузіі з СНД. Але сёння мы бачым, як мяняецца сітуацыя. Відавочна, што вяртацца да нармальных адносін лягчэй па наезджанай каляіне механізмаў Садружнасці. Ды і запускаць больш сур'ёзныя фарматы паглыблення супрацоўніцтва прасцей, калі маеш базіс нашай Садружнасці", - упэўнены беларускі лідар.-0-