21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту". Аб
гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент падпісаны ў мэтах стварэння сучаснай прававой базы, забеспячэння эканомікі і насельніцтва якаснымі, бяспечнымі і надзейнымі паслугамі чыгуначнага транспарту. У ім вызначаны агульныя падыходы да правоў і абавязкаў як уладальніка інфраструктуры (арганізацыі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання), так і ўладальнікаў чыгуначных пуцей неагульнага карыстання (іншых арганізацый, вытворчая дзейнасць якіх звязана з рухам паяздоў і манеўровай работай).
Закон замацоўвае абавязак уладальнікаў чыгуначных пуцей весці ўлік, расследаваць і інфармаваць упаўнаважаны орган аб дапушчаных парушэннях бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Пашыраецца кола асоб, абавязаных праходзіць абавязковыя медыцынскія агляды, медыцынскі пераагляд, перадрэйсавыя або перадзменныя медыцынскія агляды.
Акрамя таго, удакладняюцца некаторыя віды пасажырскіх зносін, у прыватнасці міжрэгіянальных і рэгіянальных, выдзяляецца новы тып паяздоў - паязды рэгіянальных ліній эканомкласа паскораныя.
Закон таксама прадугледжвае перадачу функцый ваенізаванай аховы Дэпартаменту аховы МУС.-0-