Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Марафон па скандынаўскай хадзьбе, баль і танцавальны фэст пройдуць у Беларусі да Дня пажылых людзей

19/09/2023 10:09
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь 1 кастрычніка адзначыць Дзень пажылых людзей, мерапрыемствы да якога будуць праводзіцца ў краіне з другой палавіны верасня да канца кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

28 верасня па ўсёй краіне пройдзе II Рэспубліканскі марафон скандынаўскай хадзьбы, які збярэ на сцяжыне здароўя пажылых аматараў актыўнага адпачынку. Масавы старт марафону дадуць у Баранавіцкім раёне. У мінулым годзе ў мерапрыемстве па ўсёй краіне прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек, а адкрываўся марафон у Салігорску.

29 верасня на тэрыторыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" пройдзе абласны баль для грамадзян пажылога ўзросту, а 30 верасня ў Мінску адбудзецца танцавальны фэст "На крылах танца". 

Таксама 1 кастрычніка пажылыя аматары спорту змогуць прыняць удзел у адкрытых рэспубліканскіх спартыўна-масавых спаборніцтвах "Актыўнае даўгалецце - 2023" і наведаць міжпакаленчыя дыялогавыя пляцоўкі, дні адкрытых дзвярэй у розных установах, узнагароджванні пажылых валанцёраў, ветэранаў войнаў, працы і Узброеных Сіл.-0-