Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

МАРГ падрыхтаваў новыя растлумачэнні па пастанове аб рэгуляванні цэн

21/11/2022 16:11

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала новыя растлумачэнні аб прымяненні норм пастановы Саўміна нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Так, у МАРГ растлумачылі парадак фарміравання цаны пры набыцці тавараў на ўмовах прадастаўлення скідкі або аптовай скідкі, а таксама цаны рэалізацыі астаткаў імпарцёраў. Расказалі аб тым, ці распаўсюджваецца дзеянне пастановы нумар 713 на спецыяльнае і рытуальнае адзенне і якія тавары трэба адносіць да пазіцыі "Мыйныя сродкі па доглядзе аўтамабіляў".

Акрамя таго, міністэрствам распрацавана памятка аб фарміраванні цаны на спажывецкія тавары пры іх набыцці на ўмовах прадастаўлення скідкі з адпускной цаны і н ўмовах аптовай скідкі. Таксама рубрыка "Пытанні і адказы" папоўнілася адказамі на пытанні, якія часта задаюць, па прымяненні гэтай пастановы.

Азнаёміцца з новымі растлумачэннямі можна на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.-0-

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi