Мастацкі інтэрактыў "стАРТ" прайшоў на фестывалі "Вытокi"
07/06/2024 15:06
Мастацкі інтэрактыў "стАРТ" ад галерэі "АртХаос" прайшоў 6 чэрвеня на фестывалі "Вытокi" ў Пружанах. Юнакі і дзяўчаты сумесна з мастакамі на стадыёне "Мухавец" завяршылі афармленне скейт-пляцоўкі і горак для катання.