Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу

21/04/2025 12:04
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры і 72-га гвардзейскага Аб'яднанага вучэбнага цэнтра.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у красавіку - маі плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Выкліку на прызыўныя камісіі восенню бягучага года падлягае каля 43 тыс. маладых людзей.

Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі ў новапрыбыўшага папаўнення ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл пройдзе 24 мая.

Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам - у красавіку - маі.-0-