Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Міністэрства аховы здароўя: колькасць хворых на ВРВІ і грып да канца студзеня - пачатку лютага можа істотна вырасці

22/01/2026 09:01
Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып да канца студзеня - пачатку лютага можа істотна вырасці. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер у Беларусі павялічваецца колькасць хворых на ВРВІ і грып. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што сітуацыя заканамерная і звязана з вяртаннем дзяцей і дарослых у калектывы пасля навагодніх і калядных свят.

"Паказчыкі захваральнасці знаходзяцца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. Аднак да канца студзеня - пачатку лютага чакаецца істотны прырост колькасці хворых", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле даных лабараторнага маніторынгу, у краіне актывізавалася цыркуляцыя вірусаў грыпу A(Н3N2) з адзінкавымі выпадкамі выяўлення віруса грыпу В на фоне цыркуляцыі ўзбуджальнікаў негрыпозных ВРІ (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, бокапарвавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2).

Падрабязней