Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала пастанову аб гранічных адпускных цэнах на лякарствы

14/11/2023 09:11

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала пастанову па пытаннях устанаўлення гранічных максімальных адпускных цэн на лякарствы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Новая пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 168 ад 1 лістапада 2023 года карэкціруе ведамасную пастанову нумар 137 ад 7 верасня 2012 года. У адпаведнасці з ёй павышаны гранічныя максімальныя адпускныя цэны на лекавыя прэпараты "Ларатадзін Фармлэнд" (таблеткі 10 мг, у контурнай ячэйкавай упакоўцы нумар 10х1, 10x2 і 10x3).

Як тлумачыцца, у адпаведнасці з заканадаўствам шэраг лякарстваў падлягае цэнаваму рэгуляванню, у тым ліку шляхам устанаўлення гранічных максімальных адпускных цэн.

Рашэнне павялічыць гранічныя максімальныя адпускныя цэны да ўзроўню сабекошту прынята ў сувязі з павелічэннем сабекошту вытворчасці названых лекавых сродкаў і з мэтай ліквідацыі стратнасці.-0-