Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

МНС: надзвычайных сітуацый на выбарчых участках не было

27/01/2025 08:01
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на выбарчых участках 26 студзеня не было. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

"У 20.00 завяршылі работу выбарчыя ўчасткі ў Беларусі. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на іх не было", - паведамілі ў выратавальным ведамстве.

Таксама ў МНС расказалі, што каля 5 тыс. работнікаў МНС знаходзіліся непасрэдна на выбарчых участках для забеспячэння пажарнай бяспекі, каля 4 тыс. ратавальнікаў заступілі на дзяжурства ў пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленнях і былі гатовы да рэагавання на разнастайныя надзвычайныя сітуацыі.

Ратавальнікі прадаўжаюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.-0-