Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

МНС папярэдзіла пра фактары небяспекі пры моцным ветры

04/11/2024 10:11
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 лістапада на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.

Парывы сёння могуць дасягаць 15-20 м/с, а месцамі вецер будзе ўзмацняцца да 21-24 м/с.

У такое надвор'е могуць узнікнуць фактары небяспекі. Ёсць верагоднасць пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнні электразабеспячэння, пашкоджанні (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў.

Ратавальнікі рэкамендуюць улічваць гэтыя фактары, а таксама заклікаюць да асцярожнасці.-0-