Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

На публічнай кадастравай карце Беларусі з'явіліся незабудаваныя зямельныя ўчасткі

31/08/2023 12:08

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На публічнай кадастравай карце Беларусі з'явіліся незабудаваныя зямельныя ўчасткі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Інфармацыя аб зарэгістраваных у рэгістры нерухомай маёмасці зямельных участках, на якіх размяшчаюцца альбо могуць быць размешчаны аб'екты са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва, адлюстравана на публічнай кадастравай карце ў слоі "Незабудаваныя зямельныя ўчасткі". Слой выкарыстоўваецца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі для вырашэння задач, звязаных з улікам, выяўленнем парушэнняў і прыняццем мер у галіне выкарыстання зямель.

Раней гэты слой быў арганізаваны на тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. "Для скарачэння выдаткаў і аптымізацыі працэсаў кантролю за выкарыстаннем зямель па ўсёй краіне, у рамках удасканалення карты Нацыянальнае кадастравае агенцтва распаўсюдзіла практыку вядзення слоя "Незабудаваныя зямельныя ўчасткі" на тэрыторыю ўсёй рэспублікі з 28 жніўня", - расказалі ў НКА.-0-