Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

На рэспубліканскім суботніку сабрана каля Br16,5 млн

12/04/2025 11:04
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, сабрана каля Br16,5 млн, што на Br2 млн больш, чым у мінулым годзе. Такія лічбы прывёў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак пасля ўдзелу ў суботніку на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу Курган Славы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Сівак дадаў, што да суботніка далучыліся 2,4 млн чалавек, як і ў мінулым годзе.

Сёння ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Беларусы добраўпарадкоўваюць і прыводзяць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.-0-