Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

На ўборцы ўраджаю задзейнічаны 250 маладых вадзіцеляў

25/07/2023 10:07
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўборцы ўраджаю задзейнічаны 250 маладых вадзіцеляў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.

"На сённяшні дзень на ўборцы задзейнічаны 250 маладых вадзіцеляў. Пяць з іх перавезлі больш за 1 тыс. т збожжа: па адным у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, трое - у Мінскай. Ёсць і двухтысячнік - гэта вадзіцель ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна Аляксей Казак", - расказала Вераніка Гудкова.

Усяго маладыя вадзіцелі перавезлі 49 394 т збожжа.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі праект "Моладзь - за ўраджай". Яго мэта - павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю. Удзельнікі праекта - маладзёжныя ўборачныя экіпажы, маладыя камбайнеры і маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжавых і зернебабовых культур.

Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх намінацыях: "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць зернебабовых культур". Пераможцамі становяцца першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Непасрэдна ў палях арганізаваны ўшанаванні маладых лідараў уборачнай кампаніі з уручэннем пераможцам дыпломаў, вымпелаў і памятных падарункаў. Бацькам дзяцей будуць накіраваны падзячныя лісты за дастойнае выхаванне сыноў і дачок, прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі.-0-