Пераможцам конкурсу на лепшы новы графічны знак стаў Васіль Шчабятун. Яго работа набрала максімальную сумарную колькасць балаў. Аўтару сёння ўручылі прыз - сертыфікат на Br3 тыс.
"20 гадоў таму быў выбраны графічны знак беларускага рубля з дзвюх лацінскіх літар - Br. Бачым, што ён па нейкіх прычынах не прыжыўся, практычна ніхто не выкарыстоўваў яго ў разліках і публікацыях. Таму было прынята рашэнне аб'явіць конкурс. Самыя галоўныя крытэрыі - пазнаваемасць, асацыятыўнасць з беларускім рублём, прастата, каб не было некалькіх літар. З заявак, якія паступілі, адабралі адпаведныя крытэрыям, а потым самыя лепшыя з іх адправілі на ўсеагульнае народнае галасаванне. Аддавалі перавагу тым работам, якія былі найбольш поўна раскрыты аўтарамі. Новы знак атрымаў большасць галасоў", - сказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун.
Распрацаваны план мерапрыемстваў па папулярызацыі новага графічнага знака беларускага рубля. "Спадзяюся, у хуткім часе мы ўбачым яго ў магазінах, у публікацыях", - дадаў Андрэй Картун.
Пераможца конкурсу - дызайнер па прафесіі. Ён прапанаваў на конкурс тры розныя варыянты графічнага знака. "Гэты конкурс стаў для мяне магчымасцю заявіць пра сабе. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у галасаванні і прагаласаваў за мяне", - адзначыў Васіль Шчабятун.
Як паведамлялася, амаль 2,7 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля. Прыём работ завяршыўся 7 лістапада. Конкурсная камісія вызначыла пяць лепшых работ, якія размясцілі на сайце Нацбанка для галасавання. Усяго ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля прагаласавалі 22 146 удзельнікаў. Анлайн-галасаванне завяршылася 28 лістапада. Новы графічны знак быў выбраны з улікам вынікаў галасавання і ацэнак камісіі. Вынікі конкурсу былі аб'яўлены 31 снежня 2025 года.
Пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 года нумар 25 устаноўлены графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі - беларускага рубля. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-