Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Не спалохалі ні холад, ні снег. У акцыі "Дай лесу новае жыццё" прынялі ўдзел 60 тыс. беларусаў

14/04/2025 17:04
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акцыі "Дай лесу новае жыццё" прынялі ўдзел 60 тыс. беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У краіне завяршылася добраахвотная акцыя "Дай лесу новае жыццё", якая была прысвечана Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Акцыя праходзіла ва ўсіх рэгіёнах краіны. У Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях аднаўлялі ў тым ліку бураломныя ўчасткі, утвораныя ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі. У іншых рэгіёнах рэспублікі праводзілася планавае лесааднаўленне.

У рамках акцыі пасадкі лесу праводзіліся амаль на 2,4 тыс. аб'ектаў. Дзякуючы валанцёрам лясныя культуры былі створаны на плошчы практычна 5,4 тыс. га. Высаджана звыш 27 млн дрэў.

Вынікі падвялі на традыцыйнай планёрцы ў Мінлясгасе. Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік расказаў, што атрымаў шмат станоўчых водзываў ад удзельнікаў кампаніі. Усе адзначаюць высокі ўзровень арганізацыі працы на месцах. "Акцыя адбылася паспяхова. І цяпер мы чакаем ад кіраўнікоў абласных аб'яднанняў прапаноў па заахвочванні работнікаў, якія найбольш вызначыліся", - паставіў задачу кіраўнік галіны.

Аляксандр Кулік нагадаў, што цяпер у краіне праходзіць новая кампанія, ініцыяваная Мінлясгасам, "Лес! Дабро! Парадак!". Старт ініцыятыве па традыцыі даў апарат Міністэрства лясной гаспадаркі, добраўпарадкаваўшы адно з воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Мінскага лясгаса. Акцыя прадоўжыцца да 1 мая, і ў ёй таксама могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Мэта - зрабіць беларускія лясы яшчэ прыгажэйшымі.-0-