Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Па БЧ 26-30 красавіка будуць курсіраваць 45 дадатковых паяздоў

25/04/2025 18:04
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам існуючага попыту на перавозкі пасажыраў на Радаўніцу з 26 па 30 красавіка па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць 45 дадатковых паяздоў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Унутры рэспублікі будуць курсіраваць 33 дадатковыя паязды па найбольш запатрабаваных у гэты перыяд напрамках: Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Гомель, Мінск - Магілёў, Мінск - Пінск і Гомель - Віцебск.

У міжнародных зносінах з 26 па 30 красавіка ва ўзаемадзеянні з ААТ "РЧ" назначана 12 дадатковых паяздоў для праезду арганізаваных груп і індывідуальных пасажыраў па маршрутах: Мінск - Масква, Мінск - Санкт-Пецярбург, Брэст - Масква.

Усяго Беларускай чыгункай на перыяд красавіцкіх і майскіх свят ужо назначана больш за 130 дадатковых паяздоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.-0-