Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Памеры сацыяльных пенсій інвалідам павялічацца з 1 жніўня

27/07/2023 15:07
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 жніўня павялічваюцца памеры сацыяльных пенсій інвалідам і дзецям-інвалідам, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. 

Такім чынам, памер пенсіі інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, складзе Br400,84, інвалідам з дзяцінства 2-й групы - Br346,18, інвалідам 2-й групы - Br309,74, інвалідам 3-й групы - Br273,3.

Дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя выплачваецца пенсія ў памеры Br291,52, другой - Br309,74, трэцяй - Br346,18, чацвёртай - Br400,84.-0-