28 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэст 28-29 мая прыме II Міжнародную міжпартыйную канферэнцыю "Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі". Аб
гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Беларускай партыі "Белая Русь".
Мерапрыемства аб'яднае прадстаўнікоў 16 краін: Азербайджана, Венесуэлы, Германіі, Зімбабвэ, Казахстана, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Кубы, Лаоса, Малдовы, М'янмы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Беларусі. Іх калегі з Сербіі і Славакіі далучацца да дыскусіі ў рэжыме анлайн.
На канферэнцыі абмяркуюць актуальныя тэмы. Удзельнікі падзеляцца экспертнымі меркаваннямі, у прыватнасці, у пытаннях умацавання суверэнітэту, рэгіянальнага партнёрства, развіцця міжнародных адносін, ролі палітычных партый і грамадскіх рухаў у фармаванні інтэрнацыянальных кааліцый для абароны агульных інтарэсаў.
Праграма канферэнцыі прадугледжвае таксама падпісанне міжнародных дагавораў. Замежныя госці наведаюць "вёскі будучыні" ў Брэсцкім і Камянецкім раёнах. Яны пабываюць на прадпрыемствах, у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", у нацыянальным парку "Белавежская пушча".-0-