Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Праект праграмы сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады прапануе сем прыярытэтаў. Якія менавіта?

19/12/2025 12:12
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады прапанавана сем прыярытэтаў, расказаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першы прыярытэт - нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Другі - развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Трэці - стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця", - сказаў Аляксандр Турчын.

Чацвёртым прыярытэтам у праграме ўказаны рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя. Пятым - моцныя рэгіёны, шостым - умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі, сёмым - рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу.-0-Пасяджэнне УНС: асноўныя пытанні парадку дня