8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце завяршыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Я.М.Шукевіча,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Разам з беларускімі спартсменамі на турніры выступілі госці з Расіі і Казахстана. Удзельнікі вызначылі лепшых у штурханні ядра, кіданні кап'я, молата і дыска ў чатырох узроставых катэгорыях. Перамогу сярод штурхальнікаў ядра атрымаў Яўген Брыгі, у жанчын лепшы вынік паказала Алена Трус. Спаборніцтвы кап'якідальнікаў выйгралі Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч, у малатабойцаў уладальнікамі залатых узнагарод сталі Юрый Васільчанка і Настасся Каламоец. У кіданні дыска першынствавалі Аляксей Худзякоў і Вольга Грабцэвіч.-0-