Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Пуцін падтрымаў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб узаемным выкананні судовых пастаноў

03/12/2024 09:12
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову расійскага ўрада аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб узаемным выкананні судовых пастаноў, вынесеных судамі дзвюх краін. Адпаведнае распараджэнне кіраўніка расійскай дзяржавы апублікавана на расійскім афіцыйным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт РФ даручыў Міністэрству юстыцыі пасля дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам падпісаць гэта пагадненне.

Пагадненне датычыцца судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага іска, які абавязвае даўжніка выплаціць спагнанніка грашовыя сродкі, у тым ліку ў частцы дзяржаўных пошлін, а таксама іншых судовых расходаў і працэсуальных выдаткаў.

Згодна з дакументам, судовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненне, не будуць патрабаваць спецыяльнай працэдуры прызнання ў іншай. Спрэчныя пытанні, якія датычацца тлумачэння і прымянення дакумента, будуць урэгуляваны шляхам перагавораў паміж Беларуссю і Расіяй.-0-