16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МНС нагадалі фактары небяспекі з-за галалёдзіцы і шэрані,
паведамляе БЕЛТА.
Сёння месцамі па краіне чакаецца шэрань, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх ратавальнікі называюць ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.
Таксама ёсць верагоднасць абрыву правадоў і адключэння электрычнасці, павелічэння колькасці камунальных аварый.-0-