18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі папярэдзілі аб рызыках пры ўзмацненні ветру,
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.
Згодна з данымі Белгідрамета, 18 лістапада месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с.
Ратавальнікі нагадалі, што пры названых умовах магчымы такія фактары небяспекі, як пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, пашкоджанне або абрушэнне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
Сёння магчымы дождж, мокры снег. Чакаецца воблачнае надвор'е.-0-