16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 25 кастрычніка. Адпаведная пастанова прынята Саветам Міністраў,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
З грашовых сродкаў, заробленых ад правядзення асенняга суботніка, 50 працэнтаў пойдзе на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі.
Яшчэ 50 працэнтаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб'екты.-0-