Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць праект бюджэту СД на 2026 год

19/11/2025 09:11
Сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце, падатках і фінансавым рынку, па прамысловасці і гандлі, па эканамічнай палітыцы, па транспарце і па энергетыцы пройдзе 25 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі праекта дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы "Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2026 год", а таксама ўнясення змяненняў і дапаўненняў у дэкрэт Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы "Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2025 год", - адзначылі ў прэс-службе.

У парадку дня таксама разгляд дзейнасці па фарміраванні базавых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновы перыяд і па фарміраванні і вядзенні рэестра маёмасці СД. Акрамя таго, плануецца абмеркаванне пытанняў правядзення ўзгодненай падатковай палітыкі, развіцця аўтатранспарту і рынку газаматорнага паліва на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця СД на перыяд да 2035 года.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, фінансавых, эканамічных, транспартных, прамысловых, энергетычных, падатковых і навуковых ведамстваў Беларусі і Расіі, а таксама нафтавых і газавых кампаній дзвюх краін.-0-