Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Саўмін адобрыў Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі да 2045 года

31/10/2024 16:10
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 29 кастрычніка 2024 года нумар 798 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях даручана давесці нормы дакумента да зацікаўленых.

Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі распрацоўваецца на дваццаць гадоў. Дакумент служыць асновай для вызначэння прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, улічваецца пры распрацоўцы нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і стратэгій развіцця галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці).

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з законам ад 5 мая 1998 года нумар 157-З "Аб дзяржаўным прагназаванні і дзяржаўным планаванні".-0-