7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады захоўвае сацыяльную накіраванасць. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і законам аб Нацыянальным сходзе, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь унесена ў Палату прадстаўнікоў праграма дзейнасці ўрада Рэспублікі Беларусь на 2025-2029 гады. Сёння ў адпаведнасці з артыкулам 97 Асноўнага закона краіны нам трэба будзе разгледзець яе і прыняць адпаведнае рашэнне", - сказаў Ігар Сергяенка.
Яшчэ на стадыі распрацоўкі праграмы прапановы дэпутатаў былі накіраваны ў Міністэрства эканомікі, адзначыў спікер. "Асобныя з іх улічаны ў ходзе распрацоўкі, - падкрэсліў ён. - Асноўныя мэты праграмы зыходзяць з задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перад усімі дзяржаўнымі органамі. Гэта, у прыватнасці, павышэнне ўстойлівасці эканомікі, развіццё чалавечага патэнцыялу, новыя стандарты якасці жыцця, развіццё лічбавых тэхналогій, рэалізацыя патэнцыялу кожнага рэгіёна, развіццё экспартнага патэнцыялу".
"У цэлым праграма захоўвае сацыяльную накіраванасць. Адзначу, што дакументам прадугледжана падрыхтоўка шэрага нарматыўных прававых актаў, у тым ліку законаў. Задача дэпутацкага корпуса - далучыцца да іх распрацоўкі на самых ранніх стадыях", - дадаў Ігар Сергяенка.
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прадставіць праграму дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады.-0-