Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Шымановіч і Шкурдай узначальваюць сусветныя рэйтынгі ў плаванні на кароткай вадзе

13/12/2023 16:12

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя плавання (World Aquatics) апублікавала рэйтынгі спартсменаў па выніках выступленняў на спаборніцтвах у 25-метровым басейне ў 2023 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод мужчын на дыстанцыі 100 метраў брасам лепшы вынік года мае наш Ілья Шымановіч. Рэкорд сезона беларус устанавіў у лістападзе ў Брэсце, пераадолеўшы стаметроўку за 56,33 сек. Таксама Шымановіч з часам 25,80 сек займае другое месца на 50 м брасам, уступаючы толькі італьянцу Нікола Марціненгі. На двухсотметровай дыстанцыі паказчык Ільі пяты ў свеце. Таксама сусветны рэйтынг у камбінаванай эстафеце 4х100 м узначальвае зборная Мінска ў складзе Ільі Шымановіча, Віктара Стасяловіча, Рыгора Пякарскага і Канстанціна Курачкіна.

У жанчын у галоўным табелі на дыстанцыі 200 метраў на спіне лідзіруе Настасся Шкурдай, якая таксама ў лістападзе ў Брэсце паказала свой лепшы вынік. На стаметроўках батэрфляем і на спіне паказчыкі брастаўчанкі пятыя ў свеце. Акрамя таго, Шкурдай з 970 баламі першынствуе ў агульным жаночым рэйтынгу сярод усіх дысцыплін. Яе сяброўка па камандзе Аліна Змушко мае трэці час года на дыстанцыі 200 метраў брасам, пяты - на стаметроўцы і восьмы - на 50 м гэтым жа стылем плавання.-0-