Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Сіняўскі: тэхніка гатова, асабовы склад здольны выконваць самыя складаныя задачы ў выпадку паводкі

26/02/2026 18:02
26 лютага, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхніка гатова, асабовы склад здольны выконваць самыя складаныя задачы ў выпадку веснавой паводкі. Аб гэтым паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Сіняўскі ацаніў сёння гатоўнасць органаў па надзвычайных сітуацыях Брэсцкай вобласці да бяспечнага пропуску веснавой паводкі. Асаблівая ўвага Пінскаму Палессю. Менавіта тут знаходзіцца найбольшая колькасць населеных пунктаў, якія могуць быць падтоплены.
"Надыходзіць час, пры якім ёсць неабходнасць ацаніць гатоўнасць нашых спецыяльных падраздзяленняў да праходжання паводкі. Выбралі пінскае падраздзяленне (Пінскі цэнтр Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР". - Заўвага БЕЛТА) не толькі таму, што тут дыслацыруецца атрад, які здольны вырашаць даволі складаныя задачы па аказанні дапамогі насельніцтву, навядзенні мастоў, эвакуацыі людзей з месцаў падтапленняў. Рэгіён лічыць, што вялікая вада можа прыйсці сюды ў першую чаргу. Ацэнка Белгідрамета і наша: паводле папярэдніх разлікаў, у прынцыпе, павінна ісці ўсё спакойна", - сказаў Вадзім Сіняўскі.
Ён падкрэсліў, што работнікі МНС гатовы ў любую мінуту аказаць дапамогу ў выпадку вялікай вады. "Тэхніка гатова, асабовы склад здольны выконваць самыя складаныя задачы, - адзначыў міністр. - Сёння галоўнае - забяспечыць належны маніторынг праходжання паводкавай сітуацыі, як яна будзе развівацца".

У бліжэйшыя дні ў Брэсцкай вобласці чакаецца пацяпленне. Магчымы падтапленні талымі водамі. Пры неабходнасці ратавальнікі акажуць дапамогу насельніцтву. Не застануцца ўбаку і іншыя службы. "Пінскія гарадскі і раённы выканкамы далажылі, што іх службы таксама гатовы да выканання гэтых задач сумесна з намі. Таму думаю, што ўсё пройдзе планава, нейкіх форс-мажораў не чакаем", - дадаў Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго слоў, на наступным тыдні ён плануе паехаць у Гомельскую вобласць, у раён Калінкавіч - Мазыра, каб ацаніць сітуацыю ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне. "У цэлым чакаем самы высокі ўзровень вады ў поймах рэк Прыпяць, Сож, Днепр. Крыху пазней - Заходняя Дзвіна. Асаблівасці гэтай ракі ў тым, што там можам чакаць пэўныя нюансы, звязаныя з вадой", - растлумачыў міністр па надзвычайных сітуацыях.-0-