Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Снегапад, мяцеліца, заносы на дарогах. МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі ў непагоду

16/02/2026 09:02
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МНС папярэдзілі аб неспрыяльных умовах надвор'я 16 лютага ў большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выратавальнае ведамства.

У большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей сёння чакаюцца моцныя снегапады, мяцеліца і снежныя заносы на дарогах.

У такое надвор'е магчымы пашкоджанні (абрывы) ліній сувязі і электраперадачы, пагаршэнне руху транспарту, зніжэнне бачнасці. Павышаецца верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама вялікая рызыка атрымаць траўмы.-0-