Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Спектакль "Брэсцкая крэпасць" пакажуць ноччу 22 чэрвеня ў легендарнай цытадэлі над Бугам

16/06/2026 16:06
16 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) рыхтуе прэм'еру спектакля "Брэсцкая крэпасць". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар установы культуры Ганна Сенькавец.

Упершыню ў Брэсце гэты спектакль паказалі ў 1953 годзе. Са сцэны пастаноўка не сыходзіла больш як 30 гадоў. Спектакль "Брэсцкая крэпасць" быў сыграны больш як 950 разоў. Яго ўбачылі гледачы не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. "Для нашага тэатра гэта вельмі знакавы спектакль, яго гордасць. Мы вырашылі вярнуць пастаноўку на сцэну, - падкрэсліла Ганна Сенькавец. - Кансультаваліся з работнікамі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Калі далі пачытаць ім варыянт п'есы 1953 года, яны заўважылі некаторыя нестыкоўкі. Калі ўпершыню выпускаўся спектакль, гісторыя Брэсцкай крэпасці была не так дасканала вывучана. Нам не хацелася б адыходзіць у нейкія домыслы. Імкнёмся прытрымлівацца гістарычнай канвы".

Сцэнарый дапрацавалі з улікам удакладненняў спецыялістаў. У цэлым падрыхтоўка заняла амаль паўтара года. Прэм'ерны паказ адбудзецца пад адкрытым небам ноччу 22 чэрвеня. Гледачы ўбачаць "Брэсцкую крэпасць" на тэрыторыі легендарнай цытадэлі над Бугам. Сцэна размесціцца перад манументам "Мужнасць". Працягласць спектакля - паўтары гадзіны. Для зручнасці гледачоў будуць устаноўлены вялікія экраны.

"Гэта будзе магутна і эмацыянальна. Артысты пражывуць на сцэне тыя падзеі, у якіх аказаліся нашы продкі. Яны выжылі, адстаялі зямлю і прадэманстравалі адвагу і мужнасць. Асаблівасць пастаноўкі ў тым, што ў нас будуць паказаны не толькі ваенныя дзеянні, але і каханне, сяброўскія адносіны. Мы зрабілі ўпор на паказ чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін у час вайны", - растлумачыла генеральны дырэктар тэатра. У пастаноўцы задзейнічаны больш як 30 артыстаў рознага ўзросту. На сцэне яны сыграюць пад акампанемент сімфанічнага аркестра БАТД.

У далейшым "Брэсцкая крэпасць" будзе ісці на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Плануецца, што спектакль будзе і выязным. "Гэта будуць знакавыя моманты, калі будзем выязджаць, таму што дэкарацыі аб'ёмныя. Мінімум 5 гадзін трэба на іх на мантаж", - рэзюмавала Ганна Сенькавец.-0-