Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Спецыфічныя патрабаванні па пажарнай бяспецы ў лясах абнавілі ў Беларусі

08/08/2024 09:08
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні ў спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна ад 6 жніўня 2024 г. нумар 579, дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 г. нумар 722.

У пастанове адзначаецца, што ў мэтах арганізацыі збору, апрацоўкі, абмену, ацэнкі і перадачы інфармацыі аб лясных пажарах у дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднаннях рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па лясной гаспадарцы ствараюцца абласныя пункты кіравання. Патрабаванні да іх стварэння і работы вызначаюцца загадам Мінлясгаса.

Карэкціроўкі ўнесены ў некаторыя пункты і падпункты дакумента аб спецыфічных патрабаваннях па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-