Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Супрацоўніцтва ў гандлі, навуцы, культуры. Яшчэ адзін пакет дакументаў падпісаны на Форуме рэгіёнаў

26/06/2026 17:06
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках пленарнага пасяджэння XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісана пагадненне паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Маскоўскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых сферах. 

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, сацыяльна-культурнай сферах падпісана паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Маскоўскай вобласці.
Дарожная карта па рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і сацыяльна-гуманітарным супрацоўніцтве на 2026-2028 гады падпісана паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Арлоўскай вобласці. 

Таксама падпісана дарожная карта па рэалізацыі пагаднення паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Арлоўскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтве на 2026-2028 гады.

Паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Омскай вобласці падпісана пагадненне аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-гуманітарнай, культурнай і іншых галінах.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, экалагічнай, сацыяльна-гуманітарнай, культурнай і іншых галінах на 2026-2028 гады падпісаны паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Омскай вобласці.-0-

Фота Андрэя Сіняўскага, Віталя Піваварчка