Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года

15/09/2026 11:09

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Бягучы год для УНС з'яўляецца юбілейным - спаўняецца 30 гадоў з даты правядзення першага сходу ў кастрычніку 1996 года.

Усебеларускі народны сход - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.-0-