Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Ці можна вярнуцца ў водпуск па доглядзе дзіцяці пасля датэрміновага выхаду з яго, растлумачылі ў Мінпрацы

05/02/2026 07:02
Ці можна вярнуцца ў водпуск па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, калі выйшлі з яго датэрмінова, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

У ведамстве адзначылі, што любы чалавек, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, можа выйсці з яго і затым зноў аформіць водпуск.

"Пры гэтым важна ўлічыць, што пры выхадзе на работу на поўную стаўку дапамога будзе захавана ў памеры 50 працэнтаў, а пры рабоце не больш як на 0,5 стаўкі - у памеры 100 працэнтаў. Пры паўторным афармленні водпуску дапамога прадоўжыцца ў поўным памеры", - дадалі ў Мінпрацы.-0-