Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Цукровая бяспека забяспечана ўдвая. Шулейка расказаў пра ўраджай буракоў

18/11/2024 09:11
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цукровая бяспека ў нашай краіне забяспечана ўдвая. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Юрый Шулейка адказаў на пытанні аб атрыманым ураджаі цукровых буракоў, а таксама тэмпах перапрацоўкі гэтай агародніннай культуры. "Так, склаліся пасяўныя плошчы цукровых буракоў каля 100 тыс. га. Маем 5,1 млн т буракоў і 3 млн т мы перапрацавалі ўжо. Так складваецца тэхналагічны цыкл, што мы закончым вываз буракоў да сярэдзіны снежня", - растлумачыў сітуацыю віцэ-прэм'ер.

Фактычна плануем атрымаць 620 тыс. т цукру, падзяліўся прагнозамі Юрый Шулейка. "Хоць і вал вышэйшы за мінулы год, але цукрыстасць, на жаль, крыху ніжэйшая. Крыху больш за палову - на ўнутраны рынак, астатняе ідзе на продаж. Цукровая бяспека ў нас у краіне забяспечана ўдвая. І ніякіх пытанняў з гэтым у нас няма", - запэўніў ён.-0-