Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

ЦВК зацвердзіла пералік дакументаў, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта

05/11/2024 09:11
ЦВК зацвердзіла пералік дакументаў, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасання пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынята 4 лістапада на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з ч.2 арт.52 Выбарчага кодэкса ЦВК прадастаўлена права вызначаць дакументы, на аснове якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання, акрамя пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікацыйнай карткі. Да такіх дакументаў прапануецца аднесці ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі), вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), білет вучня, студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў,  што засведчвае асобу грамадзяніна ў выпадку страты або крадзяжу дакумента - пасведчання асобы", - расказала галоўны саветнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Алеся Урбановіч.

Бюлетэнь выдаецца на аснове гэтых дакументаў толькі пры ўмове, калі грамадзянін уключаны ў спіс выбаршчыкаў.-0-

Фота Сяргея Шэлега